Роля беларускай музыкi у выхаваннi дзяцей.
Музыка - язык зносiн чалавечых душ, верны i вечны лекар чалечага сэрца.Сярод многiх вiдау мастацтва, музыка займае вялiкае месца у эстэтычным i нацыянальным выхаваннi, ва усей сicтэме фармiрання усебакова i гарманiчна развiтага чалавека. Мы адчыняем дзверы у свет- музыкi, дапамагаем рабiць першыя крокi да прыгожага.
На сёнешнi дзень вялiкая роля адводзiцца беларускай музыцы. Мы павiнны на узорах беларуекiх песен, танцау выхоуваць у дзяцей любоу да сваёй Радзiмы -Беларусi. Адной з форм праяулення нацянальных пачуцяу з'яуляецца павышэнне цiкавасцi да сваёй нацыянальнай культуры, мастацтва, беларускай народнай песнi. У творах беларускага народа адлюстраваны быт народа, яго клопаты, радасцi, яго жыццё. Беларускiя народная песнi праудзiва i шчыра адлюстроуваюць свет чалавечых пачуццяу, адносiнны чалавека да рэчаiснасцi. Беларускiя мелодыi вельмi меладычныя, напеуныя i выразныя.
Узорам сапраудных, вечных каштоунасцей заусёды была народная творчасць, у тым лiку i музычны фальклор. Фальклор - гэта гiстарычная памяць народа, што лучыць пакаленнi, гэта - сiстэма маральна-эстэтычных iдэалау, адлюстраванная у мастацкiх вобразах.
Знаёмiць дзяцей з беларуcкай музыкай пачынаюць з малодшай группы. У гэтым узросце блiзкi i зразумелы кожнаму дзiцяцi вобраз, якi жыве у невялiкiм лiтаратурным тэксце i у кароткай мелодыi i якi дамалёуваецца нескладанным музычным суправаджэннем. Незвычайна зауседы вабяць дзяцей забаулянкi i папеукi "Сарока -белабок а" б.н.п, "Трах - тарабах", «Iшоу бай па свеце" б.н.м. У малодшым узросце знаёмства з беларускай музыкай праходзiць у момант слухання. Для падтрымкi iнтарэсу да беларускiх народных песень выкарыстоуваюць iлюстрацыi, якiя больш глыбока раскрываюць змест песнi i папамагаюць хутчэйшаму запамiнанню.
У сярэднiх групах вывучаем беларускiя песнi, песi-карагоды.
Актыунасць дзяцей прыметна павышаецца, калi песенны матэрыял цiкавы i зразумелы па зместу, яркi у cваiх музычных вобразах.
У стэрэйшым узросце знаёмства з беларускай музыкай праходзiць як у момант слухання так i пры спевах, а таксама пра вывучэннi гульняу, карагодау, iнсцэнiровак.
Вельмi важна, каб беларуская музыка гучала не толькi на музычных занятках, але i у штодзёным жыццi дзяцей. Прапаную выхавацелям карыстацца рознымi папеукамi, лiчылкамi пакладзенымi на беларускую музыку.Бацькам прапаную агляд беларускiх музычных праграм. Толькi пры суместным i усебаковым выкарыстаннi беларускай музыкай мы атрымаем паунацэнае нацыянальнае выхаванне дзяцей.