Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

"Матчына школа: вопыт і інавацыі" - артыкул у Настаўніцкай газеце

Дата: 22 февраля 2021 в 10:54, Обновлено 22 февраля 2021 в 11:13
226 просмотров

На старонках Настаўніцкай газеты № 19 (8515) ад 18 лютага 2021 г. выйшаў артыкул Ірыны Анікевіч "Матчына школа: вопыт і інавацыі"
На базе дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці №98 Гродна ўжо 12 гадоў працуе матчына школа. Невыпадкова, што менавіта педагогі гэтай установы распрацавалі праграмна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу для груп кароткачасовага знаходжання ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Вопытам дзейнасці ў гэтым кірунку яны падзяліліся з калегамі на расійска-беларускім інавацыйным адукацыйным форуме.

У межах Х фестывалю навукі ў Ульянаўскай вобласці Ульянаўскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І. Н.Ульянава сумесна з установамі адукацыі Гродзенскай вобласці ў пачатку лютага быў арганізаваны форум «Рэалізацыя навукова-адукацыйнага патэнцыялу рэгіянальных інавацыйных пляцовак: уклад у сістэму адукацыі».  Распрацоўкі ДЦРД № 98 Гродна гучалі сярод іншых выступленняў і зацікавілі калег. Прадставіла іх намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДЦРД № 98 Таццяна Толкіна.

<font face="Times New Roman, serif">Азнаёміцца з артыкулам вы можаце на старонках газеты. </font>

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.